Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа скіраваў відэазварот да кубінцаў, якія не змаглі паехаць на СДМ
Святы Айцец
29.07.2016 12:57

29 ліпеня Пантыфік апублікаваў відэазварот да жыхароў Кубы, якія арганізавалі ўласны моладзевы фэст для тых, хто не змог паехаць на Сусветныя дні моладзі ў Польшчу.

У звароце Папа Францішак дзякуе маладым людзям за ініцыятыву і заклікае іх аб'ядноўвацца, супрацоўнічаць і быць «носьбітамі надзеі» і «будаўнікамі мастоў».

Каля 1400 маладых кубінцаў удзельнічаюць зараз ва ўласным свяце каталіцкай моладзі ў Гаване. Яны прынялі такую ж тэматычную праграму, як у Кракаве. Таксама мерапрыемства ўключае катэхізацыйныя сесіі, набажэнства Крыжовага шляху, праход праз Брамы Міласэрнасці.

Папа заклікаў кубінцаў «нічога не баяцца» і «вызваліцца ад ланцугоў», каб абвяшчаць Добрую Навіну.

«Няхай вашы мары будуць пра тое, што з вашай дапамогай Куба стане іншай і будзе рабіцца ўсё лепшай кожны дзень», — сказаў Пантыфік.

Англамоўная рэдакцыя Ватыканскага радыё (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.