Папа да моладзі ў Кракаве: Пераадольваць «тэрарызм плётак» | Друк |
Святы Айцец
28.07.2016 15:45

Пераадольваць раны, «тэрарызм плётак», а таксама будаваць масты міру заклікаў Папа Францішак маладых італьянцаў, якія сабраліся вечарам 27 ліпеня на сваім нацыянальным свяце пад дэвізам «Live da Cracovia» у парку санктуарыя Божай Міласэрнасці на Сусветных днях моладзі ў Кракаве.

Святы Айцец злучыўся з моладдзю з дапамогай тэлемосту.

Пантыфік адказаў на тры пытанні маладых людзей. Усе яны датычылі праблем, якія перажывае сучасны чалавек. Папа нагадаў, што ёсць раны цялесныя, а ёсць душэўныя, але менавіта «чалавечая мудрасць з’яўляецца тым, што дапамагае несці рэчы добрыя і дрэнныя, якія прыносіць жыццё». Святы Айцец заўважыў, што жорсткасць — гэта стаўленне, якое выклікае любую вайну, жорсткасць не дазваляе іншым расці і забівае іншага чалавека. «Пляткарства — гэта тэрарызм, гэта тое, што мы павінны пераадолець», — падкрэсліў Папа.

«Ты павінен абраць у жыцці: ці будаваць масты, ці ставіць сцены. Сцены падзяляюць і пашыраюць нянавісць... Масты злучаюць», — звярнуўся Пантыфік да моладзі. «Я хачу бачыць шмат чалавечых мастоў», — прызнаўся Папа і дадаў, што рэалізацыя гэтага павінна быць праграмай жыцця сучаснай моладзі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 
© 2003-2024 Catholic.by