Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак мае больш за 30 мільёнаў падпісчыкаў у «Twitter»
Святы Айцец
25.07.2016 15:42

На профіль Пантыфіка ў «Twitter» падпісалася больш за 30 мільёнаў карыстальнікаў інтэрнэту. Акаунт @Pontifex у цяперашні час займае ў сацыяльнай сетцы 26-е месца, калі палічыць падпісчыкаў на ўсе дзевяць моўных версій.

Большасць карыстальнікаў «Twitter» сочаць за іспанамоўным профілем Папы Францішка — 12 мільёнаў. На англамоўную версію падпісаны амаль 10 мільёнаў, італьянскую — амаль 4 мільёны, нямецкую — больш за 360 тыс. Цікава, што вялікай папулярнасцю карыстаецца лацінскамоўная версія — на яе падпісаліся больш за 620 тыс. чалавек.

Колькасць карыстальнікаў, якія сочаць за «папскім» профілем у «Twitter», расце вельмі хутка. У параўнанні з красавіком 2015 г. яна вырасла на траціну. З таго часу кожны дзень акаунт у сярэднім прыцягваў 20 тыс. новых карыстальнікаў.

Папа Францішак з часу свайго абрання, 13 сакавіка 2013 г., скіраваў больш за 700 твітаў. Акаўнт @Pontifex быў створаны ў снежні 2012 г. падчас пантыфікату Бэнэдыкта XVI.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.