Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец да моладзі: «Бог не расчаруе нікога»
Святы Айцец
18.07.2016 17:45

Папа Францішак скіраваў відэапасланне да юных удзельнікаў мерапрыемства «Together 2016», якое праходзіла ў Вашынгтоне (ЗША) 16 ліпеня. Ініцыятыва, якая носіць экуменічны характар, была арганізавана рухам малітвы і евангелізацыі «Pulse», заснаванага Нікам Холам.

«Дарагія маладыя людзі, я ведаю, што ў вашых сэрцах ёсць нешта, што робіць вас неспакойнымі, паколькі юнак, які не адчувае неспакою, — гэта ўжо стары», — сказаў Папа Францішак у сваім відэазвароце на іспанскай мове.

«Але што вас турбуе?» — запытаўся Святы Айцец, адрасуючы гэтае пытанне кожнаму маладому чалавеку. Па словах Пантыфіка, удзел у вашынгтонскім форуме — гэта нагода і магчымасць сустрэць Хрыста, які можа адказаць на неспакой кожнага сэрца.

«І будзьце ўпэўнены, я абяцаю, вы не адчуеце сябе засмучанымі. Бог не расчаруе нікога, — сказаў Святы Айцец і дадаў: — Езус чакае цябе, гэта Ён пасадзіў у тваім сэрцы насенне неспакою». «Наперад! Табе няма чаго губляць. Паспрабуй!» — заклікаў Папа Францішак маладых амерыканцаў.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.