Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік моліцца за ахвяр тэракту ў Стамбуле
Святы Айцец
30.06.2016 10:26

Папа Францішак запэўніў у сваёй малітве за ахвяр тэракту ў сталіцы Турцыі, які здарыўся вечарам 28 чэрвеня.

«У Стамбуле быў здзейснены жахлівы тэракт, у выніку якога загінулі і атрымалі раненні шматлікія асобы. Мы молімся за ахвяр, іх сем’і і за дарагі турэцкі народ. Няхай Пан наверне гвалтоўныя сэрцы і падтрымае нас на шляху да міру», — сказаў Пантыфік падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» ў Ватыкане 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць свв. апосталаў Пятра і Паўла.

Тэракт быў здзейснены ў аэрапорце Атацюрка ў Стамбуле. У выніку трох выбухаў, учыненых тэрарыстамі-смяротнікамі, загінулі больш за 30 чалавек, дзясяткі атрымалі раненні. Аэрапорт быў часова зачынены для адпраўкі і прыёму самалётаў. Сярод магчымых арганізатараў нападу называюць баевікоў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.