Святы Айцец правёў шэраг важных сустрэч з прадстаўнікамі дзяржаў і арганізацый | Друк |
Святы Айцец
24.06.2016 11:50

23 чэрвеня Папа Францішак правёў некалькі важных сустрэч і перамоў. Раніцай у Апостальскім палацы Ватыкана Пантыфік прыняў на аўдыенцыі прафесара Андрэа Рыкардзі, заснавальніка дабрачыннай экуменічнай «Супольнасці св. Эгідзія».

Затым адбыліся сустрэчы Святога Айца з князем і Вялікім Магістрам Суверэннага Вайсковага Мальтыйскага Ордэна фра Мэцью Фэстынгам і Генеральным дырэктарам Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО) Жазэ Грацыянам да Сілвам.

Папа Францішак таксама прыняў даверчыя граматы новых паслоў пры Святым Пасадзе: дыпламатычных прадстаўнікоў Кубы, Францыі і Польшчы, — і сустрэўся з паслом Вялікабрытаніі пры Апостальскай Сталіцы з нагоды заканчэння яго служэння на гэтай пасадзе.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 
© 2003-2024 Catholic.by