Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік можа ўпершыню наведаць Паўночную Ірландыю
Святы Айцец
24.05.2016 09:09

У 2018 годзе Папа Францішак наведае Ірландыю падчас Сусветнай сустрэчы сем'яў. У межах гэтага візіта Святы Айцец можа таксама ўпершыню прыйсці на зямлю Паўночнай Ірландыі, якая застаецца пад уладай Вялікабрытаніі.

«Я прыйду, ці, калі не я, то прыйдзе мой спадкаемца», — перадаў словы Папы арцыбіскуп Дублінскі Дыярмуід Марцін.

Інфармацыю пра магчымы візіт Пантыфіка ў Паўночную Ірландыю апублікавала газета «The Irish Catholic» са спасылкай на інфармаваную крыніцу ў Ватыкане.

У 1979 годзе св. Папа Ян Павел ІІ наведваў Ірландыю, але не змог патрапіць у Паўночную Ірландыю, бо ў той час абвастрылася змаганне паміж ірландскімі нацыяналістамі, якія жадаюць уз'яднання з асноўнай часткай краіны, і брытанскімі легальнымі і нелегальнымі ўзброенымі структурамі.

З 1998 года ўзброены канфлікт у Паўночнай Ірландыі паступова губляе сваю вастрыню, бо, згодна з падпісаным мірным пагадненнем, мясцовыя ўлады атрымліваюць большую самастойнасць у складзе Вялікабрытаніі і паўночныя ірландцы перастаюць быць дыскрымінаванай меншасцю.

Сatholicherald.co.uk (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.