Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Твітар-акаўнт Папы па-лацінску чытаюць паўмільёна карыстальнікаў
Святы Айцец
04.05.2016 09:14

Паўмільёна карыстальнікаў твітара чытаюць акаўнт Пантыфіка на лацінскай мове. Акаўнт @Pontifex_ln перасягнуў у аўторак мяжу ў 500 тысяч абанентаў. Лацінамоўны варыянт акаўнта ўжо перавысіў па колькасці падпісчыкаў нямецкамоўны акаўнт (на сёння 322 фаловеры), а таксама версіі на французскай і арабскай мовах.

У цэлым твітар Папы сёння чытаюць 28,7 мільёна абанентаў.



Папскі твітар-канал быў створаны ў снежні 2012 года на васьмі мовах — італьянскай, французскай, іспанскай, партугальскай, польскай, нямецкай, англійскай і арабскай. Лаціна была дададзена ў студзені 2013 года. Першы твіт паведамляў: «Tuus adventus in paginam publicam Summi Pontificis Benedicti XVI breviloquentis optatissimus est».

Паводле Kathpress.at, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.