Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец напісаў ліст Прэзідэнту Венесуэлы
Святы Айцец
03.05.2016 15:38

Папа Францішак напісаў ліст Прэзідэнту Венесуэлы Нікаласу Мадуру, у якім выказаў сваё стаўленне да сітуацыі ў краіне, пацвердзіў кіраўнік Прэс-службы Святога Пасаду, кс. Фэдэрыко Ламбардзі.

Святар не даў падрабязных каментароў пра змест ліста. «Папа з вялікай увагай і ўдзелам сочыць за сітуацыяй у Венесуэле», сказаў ён і адзначыў, што Пантыфік жадае Венесуэле вырашыць свае праблемы шляхам дыялогу, а не канфрантацыі.

Айцец Фэдэрыко Ламбардзі нагадаў, што Папа Францішак выказваў сваю заклапочанасць сітуацыяй у гэтай лацінаамерыканскай краіне ў сваім велікодным пасланні, прымеркаваным да благаслаўлення «Urbi et Orbi».

Папа заклікаў улады Венесуэлы працаваць на карысць супольнага дабра, шукаючы прасторы для дыялогу і супрацоўніцтва з усімі.

«Няхай кожны прыкладзе намаганні на карысць культуры сустрэчы, справядлівасці і ўзаемнай павагі, бо толькі яны могуць забяспечыць духоўны і маральны дабрабыт грамадзян», — сказаў 27 сакавіка Папа Францішак.

Афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду заўважыў таксама, што 27 красавіка венесуэльскія біскупы заклікалі ўрад краіны дазволіць Каталіцкаму Касцёлу прыняць удзел у дастаўцы насельніцтву прадуктаў харчавання і медыкаментаў. Епіскапат лічыць, што такой цяжкай эканамічнай сітуацыі ў Венесуэле не было ніколі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.