Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік: Мы не можам мірыцца з насіллем адносна дзяцей
Святы Айцец
01.05.2016 19:03

Змагацца супраць усіх форм насілля ў адносінах да непаўналетніх заклікаў Папа Францішак падчас нядзельнай малітвы «Regina Caeli» ў Ватыкане 1 мая.

«Гэта вялікая трагедыя! Мы не можам мірыцца з насіллем у адносінах да дзяцей. Мы павінны абараняць дзяцей і строга караць усіх тых, хто здзяйсняе гвалт у дачыненні да непаўналетніх», - сказаў Папа, вітаючы прысутных на плошчы св. Пятра актывістаў аб’яднання «Meter», якое на працягу многіх гадоў змагаецца супраць усіх форм эксплуатацыі непаўналетніх. «Дзякую вам за вашу прыхільнасць. Працягвайце працаваць з мужнасцю!» - дадаў Святы Айцец.

Асацыяцыя, створаная італьнскім святаром Фартунато Дзі Нота, бясплатна аказвае псіхалагічную і юрыдычную дапамогу ахвярам сексуальнага насілля і іх сем’ям, клапоціцца пра бяспеку дзяцей у выпадках міжнароднага ўсынаўлення, рэалізуе праекты для школ, парафій, адукацыйных устаноў, дзяржаўных і прыватных арганізацый, якія датычацца эмацыйнай адукацыі, міжасобасных адносін, а таксама прафілактыкі і павышэння дасведчанасці адносна ўсіх форм жорсткага абыходжання з дзецьмі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.