Папа ў санктуарыі Маці Божай Гвадэлупскай: Бог абуджае надзею ў пакутуючых і абяздоленых | | Друк | |
Святы Айцец |
14.02.2016 12:37 |
13 лютага Папа Францішак наведаў санктуарый Маці Божай Гвадэлупскай – апякункі Мексікі і ўсяго лацінаамерыканскага кантынента. Тут Пантыфік узначаліў Эўхарыстыю, падчас якой заклікаў мексіканскіх вернікаў наследаваць прыклад св. Хуана Дыега – сведкі аб'яўлення Маці Божай, які пасля навяртання стаў Яе сапраўдным пасланнікам для свайго народа і свету. Гэтая гісторыя, паводле слоў Пантыфіка, дазваляе зразумець, што і самыя сціплыя могуць стаць інструментам для будавання санктуарыя Божага. “Санктуарый Божы – гэта жыццё Яго дзяцей, усіх і ва ўсіх сітуацыях, асабліва моладзі, якая не мае будучыні, падвергнутай сітуацыям цярпення, рызыкам, а таксама пажылых людзей, якія не атрымліваюць прызнання і з'яўляюцца забытымі ў розных кутках”, - сказаў Папа. Святы Айцец дадаў, што санктуарыем Божым з'яўляюцца абліччы многіх людзей, якіх сустракаем на жыццёвым шляху. (AG) |