Папа наведаў велікапосную сустрэчу святароў Рымскай дыяцэзіі | Друк |
Святы Айцец
12.02.2016 10:20

11 лютага Папа Францішак здзейсніў прыватны візіт у базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб перад абразом Маці Божай памаліцца ў інтэнцыі свайго Апостальскага падарожжа ў Мексіку. Затым Пантыфік накіраваўся ў базыліку св. Яна на Латэране, дзе праходзіла велікапосная сустрэча святароў Рымскай дыяцэзіі.

Некаторых з іх Папа Францішак паспавядаў, а ўсім прысутным на сустрэчы падарыў кнігу-інтэрв’ю: «Імя Бога – Міласэрнасць», у якой ён адказвае на пытанні італьянскага ватыканіста Андрэа Тарньелі.

Мэта сустрэчы, госцем якой стаў Святы Айцец, заключаецца ў дапамозе святарам асабіста асэнсаваць Божую міласэрнасць і дапамагчы зрабіць гэта ў сваіх парафіяльных супольнасцях. Падчас сустрэчы збіраліся ахвяраванні на карысць «Caritas» Рымскай дыяцэзіі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV)

 
© 2003-2024 Catholic.by