Пантыфік заклікаў маліцца ў інтэнцыі запланаванай сустрэчы з Патрыярхам | Друк |
Святы Айцец
11.02.2016 10:57

Папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца ў інтэнцыі запланаванай сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, якая адбудзецца 12 лютага на Кубе.

10 лютага падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Святы Айцец сказаў: «Паслязаўтра я пачну маё Апостальскае падарожжа ў Мексіку, але спачатку накіруюся ў Гавану, каб сустрэцца з маім дарагім братам Кірылам. Давяраю вашым малітвам як сустрэчу з Патрыярхам Кірылам, так і падарожжа ў Мексіку».

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV)

 
© 2003-2024 Catholic.by