Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец скіраваў зварот з нагоды Сусветнага дня хворых
Святы Айцец
11.02.2016 10:41

10 лютага падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа Францішак звярнуўся з заклікам да малітвы за хворых. Нагодай для звароту паслужыла набліжэнне Сусветнага дня хворых, які адзначаецца 11 лютага, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда.

Пантыфік нагадаў, што галоўныя ўрачыстасці з нагоды гэтага дня будуць праходзіць на Святой Зямлі, у Назарэце.

Папа нагадаў таксама пра сваё пасланне на Сусветны дзень хворых, у якім была заўважана неад’емная роля Дзевы Марыі падчас вяселля ў Кане Галілейскай.

«У клопаце Марыі адлюстроўваецца пяшчота Бога і бясконцая дабрыня міласэрнага Езуса. Заклікаю маліцца за хворых і засведчыць ім нашу любоў. Няхай пяшчота Марыі заўсёды прысутнічае ў жыцці шматлікіх людзей, якія знаходзяцца побач з хворымі, каб здолелі зразумець іх патрэбы, нават самыя непрыкметныя, і каб глядзелі на іх вачыма, поўнымі любові», — пажадаў Святы Айцец.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.