Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мучаніцтва і экуменізм – галоўныя тэмы візіту Папы ва Уганду
Святы Айцец
28.11.2015 16:58

Тэмы мучаніцтва і экуменізму – цэнтральныя падчас падарожжа Папы Францішка ва Уганду, сказаў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.

Святар падкрэсліў, што Уганда – зямля першых афрыканскіх мучанікаў сучаснай эпохі, таму мясцовы Касцёл мае асаблівае значэнне для ўсяго кантынента.  Адно з задач Святога Айца тут заключаецца ў тым, каб нагадаць пра іх сведчанне і дапамагчы цалкам зрамець яго значэнне.

Айцец Ламбардзі звярнуў увагу на важнасць тэмы мучаніцтва для Пантыфіка і правёў паралель з візітам Папы ў Паўднёвую Карэю, дзе ўспамін пра людзей, якія ахвяравалі жыццём за веру, быў адным з лейтматываў.

Іншым аспектам, вельмі дарагім Папу Францішку, святар назваў экуменізм. Ва Угандзе ён звязаны з экуменізмам крыві, пра які Папа часта гаворыць. «Той факт, што католікі і англікане аднолькава і ў такіх жа абставінах аддалі свае жыцці, кажа, што яны мелі аднолькавую веру і былі пакліканы Езусам Хрыстом да аднолькавага і самага вялікага сведчання – сведчання любові, большай за жыццё», – сказаў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.

Айцец Ламбардзі звярнуў увагу на тое, што тэмы, звязаныя з праблемамі моладзі, беднасцю, несправядлівасцю і адсутнасцю міру, узнятыя Пантыфікам у Кеніі, знойдуць свой працяг і ў далейшай частцы яго афрыканскага падарожжа, паколькі актуальныя для ўсяго кантынента.

Гаворачы пра рашэнне Святога Айца наведаць Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку кіраўнік Прэс-службы заўважыў, што менавіта пра гэтую краіну Папа думаў у першую чаргу, калі планаваў падарожжа ў Афрыку. «Мы ўжо бачылі, што Папа і ў Еўропе пачаў з перыферый, а не з больш моцных краін. Таксама і падчас свайго першага падарожжа ў Афрыку ён моцна хацеў дакрануцца да краіны, (...) якая мае асаблівыя праблемы ў гэты перыяд», – сказаў святар і дадаў, што Папа Францішак заўсёды імкнецца прысутнічаць сярод найбольш патрабуючых, бедных і пакутуючых.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.