Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак адправіўся ў Афрыку
Святы Айцец
25.11.2015 18:03

25 лістапада Папа Францішак адправіўся ў сваё першае падарожжа ў Афрыку. У 8.01 па рымскім часе авіялайнер А330 («Giotto») авіякампаніі «Alitalia» з Пантыфікам на борце вылецеў з аэрапорта «Ф’юмічына» і каля 17.00 па мясцовым часе прызямліўся ў аэрапорце «Джомо Кеньята» ў Найробі (Кенія).

Самалёт праляцеў 5 389 кіламетраў праз Грэцыю, Егіпет, Судан і Эфіопію.

Сённяшні Пантыфік стане чацвёртым Папам сучаснасці, які наведаў Афрыку.

Непасрэдна перад тым, як адправіцца ў аэрапорт, Святы Айцец сустрэўся каля сваёй ватыканскай рэзідэнцыі з жанчынамі, якія з'яўляюцца ахвярамі насілля ў сям’і і гандлю людзьмі, і іх дзецьмі. Гэта італьянкі, нігерыйкі, румынкі і ўкраінкі, якімі займаюцца каталіцкія дабрачынныя арганізацыі ў італьянскім рэгіёне Лацыё.

Візіт Святога Айца ў Афрыку працягнецца да 30 лістапада. Пантыфік наведае Кенію, Уганду і Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку. Гэта будзе адзінаццатае Апостальскае падарожжа Папы Францішка.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.