Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа абвясціў адпуст для пілігрымаў “Ігнацыянскага шляху”
Святы Айцец
31.07.2015 15:08

Папа Францішак абвясціў поўны адпуст для пілігрымаў, якія накіруюцца ў санктуарыі ў Лаёле і Манрэсе ў Іспаніі ў рамках святкавання першага юбілейнага года “Ігнацыянскага шляху”, што пачаўся 31 ліпеня 2015 г., у літургічны ўспамін св. Ігнацыя Лаёлы. Два адпаведныя дэкрэты былі выдадзены Апостальскай пэнітэнцыярыяй.

На парозе Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці Папа Францішак абвяшчэннем поўнага адпусту заклікае ўсіх прайсці шляхам св. Ігнацыя Лаёлы, заснавальніка Таварыства Езуса (Ордэна езуітаў), каб сустрэць Міласэрнага Езуса. Адпаведны маршрут быў інаўгураваны ў 2012 г. і складае каля 700 км. Ён пралягае праз Краіну Баскаў, Навару, Рыёху, Арагон і Каталонію – мясціны ў Іспаніі, звязаныя з жыццём і духоўнасцю заснавальніка Ордэна езуітаў.

Для атрымання поўнага адпусту вернікі павінны выканаць умовы, вызначаныя Кананічным правам Касцёла, прыняць удзел у Эўхарыстыі ў адным з ігнацыянскіх санктуарыяў і памаліцца за вернасць Іспаніі хрысціянскай веры, святарскія і законныя пакліканні, а таксама ў інтэнцыі абароны інстытуту сям’і.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.