Папа занепакоены сітуацыяй у Грэцыі | | Друк | |
Святы Айцец |
01.07.2015 16:48 |
Навіны з Грэцыі, звязаныя з эканамічнай і сацыяльнай сітуацыяй, выклікаюць заклапочанасць Святога Айца, заявіў 1 ліпеня кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі. Папа Францішак жадае выказаць сваю блізкасць усім грэкам, асаблівым чынам шматлікім сем’ям, якіх “моцна закрануў гуманітарны і сацыяльны крызіс, складаны і балючы”. “Годнасць чалавечай асобы павінна займаць цэнтральнае месца ў кожных палітычных і тэхнічных дэбатах, а таксама ў прыняцці адказных рашэнняў”, - нагадаў Пантыфік. Папа заклікаў усіх вернікаў прыняць удзел у малітве на карысць “улюбёнага грэчаскага народа”. (AG) |