Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа ўручыў паліі новым арцыбіскупам-мітрапалітам
Святы Айцец
29.06.2015 20:02

“Навучайце малітве молячыся, абвяшчайце веру верачы, давайце сведчанне сваім жыццём!” - заклікаў Папа Францішак 46 новых арцыбіскупаў-мітрапалітаў, якія 29 чэрвеня прыватным чынам атрымалі паліі. У адпаведнасці з новым абрадам, іх урачыстае ўскладанне пройдзе ў біскупскіх сталіцах гэтых іерархаў.

У святой Імшы ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла ўзяла ўдзел дэлегацыя Канстанцінопальскага Патрыярхату.

Пантыфік падкрэсліў важнасць веры ў абліччы выклікаў, што стаяць перад Касцёлам, які спрабуюць знішчыць розныя сілы. Ён, па словах святога Айца, не з’яўляецца ўласнасцю людзей, але выключна Хрыста. Папа таксама звярнуў увагу на важнасць сведчання веры, што з’яўляецца ўмовай плённасці Касцёла, які перамог зло дзякуючы смеламу, канкрэтнаму і сціпламу сведчанню сваіх дзяцей. Менавіта гэты Касцёл жадае, каб яго пастыры былі людзьмі малітвы, якія абвяшчаюць, што “вызваленне ад усіх форм рабства з’яўляецца выключна Божай справай і плёнам малітвы”, звярнуў увагу Пантыфік.

Святы Айцец таксама заклікаў новых арцыбіскупаў-мітрапалітаў быць пастырамі, якія не саромеюцца “імя Хрыста і Яго крыжа ні перад уладнымі львамі, ні перад сіламі гэтага свету”.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.