Папа выказаў салідарнасць з ахвярамі апоўзню ў Калумбіі | | Друк | |
Святы Айцец |
22.05.2015 13:41 |
Папа Францішак выказаў салідарнасць з ахвярамі апоўзню, які сышоў на горад Салгар у Калумбіі. Пасланне Пантыфіка з адмысловым благаслаўленнем для жыхароў правінцыі, пацярпелых ад катастрофы, было падпісана Дзяржсакратаром Яго Святасці кардыналам П’етро Паралінам, які даслаў яго на імя мясцовага біскупа Ноэля Антоніo Ландонья Буітрага. У пасланні гаворыцца, што Святы Айцец “моліцца аб вечным спакоі для памерлых і ў той жа час выказае духоўную блізкасць да ўсіх пацярпелых”. Папа таксама звяртаецца да грамадзянскіх уладаў і ўсяго калумбійскага народа, каб “ахвяравалі ў любові і духу хрысціянскай салідарнасці неабходную дапамогу тым, хто страціў свае дамы”. (AG) |