Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа сустрэўся з сем’ямі паліцэйскіх, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў
Святы Айцец
21.05.2015 16:01

21 мая Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі членаў сем’яў італьянскіх паліцэйскіх, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў. Італія мае патрэбу ў людзях, якія “служаць з бескарыслівасцю, шчырасцю і пастаянствам”, адзначыў Пантыфік і падзякаваў членам праваахоўных органаў за барацьбу са злачыннасцю, карупцыяй, гандлем людзьмі і за дапамогу мігрантам.

Прафесія паліцэйскага – гэта, па словах Папы, “сапраўдная місія”, якая “патрабуе прыняцця і рэалізацыі на практыцы пазіцыі і каштоўнасцяў, якія маюць асаблівае значэнне для грамадскага жыцця: пачуцця абавязку і дысцыпліны, гатоўнасці да самаахвяравання, нават да аддання ўласнага жыцця дзеля захавання грамадскага парадку, павагі да закону, абароны дэмакратыі, супрацьстаяння арганізаванай злачыннасці і тэрарызму.

Папа дадаў, што той, хто мае сур’ёзныя адносіны да сваіх службовых абавязкаў і ставіць сябе ў распараджэнне грамадству, асабліва тым, хто знаходзіцца ў небяспецы і цяжкасцях – “выходзіць” насустрач іншаму і служыць яму. “Праз такую дзейнасць рэалізуецца ўласнае жыццё, нават у магчымасці згубіць яго, як учыніў Езус, паміраючы на крыжы”, - адзначыў Пантыфік і заклікаў прысутныя на аўдыенцыі сем’і загінулых паліцэйскіх сузіраць укрыжаванага Збаўцу, каб знайсці сілы для прабачэння і суцяшэння, каб убачыць, што кожная ахвяра мае ў Хрысце сваю ўзнагароду і адкупленне.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.