Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец наведае Кубу
Святы Айцец
22.04.2015 16:11

Папа Францішак здзейcніць візіт на Кубу, адказваючы на запрашэнне мясцовых уладаў і каталіцкіх біскупаў, пацвердзіў 22 красавіка кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі. Візіт Папы на востраў адбудзецца на шляху ў Злучаныя Штаты Амерыкі.

Канкрэтных дат падарожжа на Кубу пакуль не называецца, але ўжо вядома, што візіт у ЗША працягнецца з 22 па 27 верасня 2015 г. Святы Айцец наведае Вашынгтон, Нью-Ёрк і Філадэльфію, дзе прыме ўдзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў.

У 2014 г. ватыканская дыпламатыя выступіла ў якасці пасярэдніка ў аднаўленні – пасля больш чым 50 гадоў – дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Куба і Злучанымі Штатамі Амерыкі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.