Пантыфік разглядае ідэю візіту на Кубу | | Друк | |
Святы Айцец |
17.04.2015 14:37 |
Калі ідэя паездкі Папы Францішка на Кубу рэалізуецца, гэты візіт стане этапам маючай адбыцца паездкі ў Злучаныя Штаты. Паведамленні СМІ на гэтую тэму пацвердзіў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі. Кіраўнік Прэс-службы дадаў, аднак, што кантакты з кубінскімі ўладамі па гэтай справе знаходзяцца толькі на першапачатковым этапе і пакуль нельга гаварыць аб кубінскім этапе падарожжа як “прынятым рашэнні” і “працоўным праекце”. (AG) |