Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік разглядае ідэю візіту на Кубу
Святы Айцец
17.04.2015 14:37

Калі ідэя паездкі Папы Францішка на Кубу рэалізуецца, гэты візіт стане этапам маючай адбыцца паездкі ў Злучаныя Штаты. Паведамленні СМІ на гэтую тэму пацвердзіў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.

Кіраўнік Прэс-службы дадаў, аднак, што кантакты з кубінскімі ўладамі па гэтай справе знаходзяцца толькі на першапачатковым этапе і пакуль нельга гаварыць аб кубінскім этапе падарожжа як “прынятым рашэнні” і “працоўным праекце”.

Папа Францішак едзе ў Злучаныя Штаты Амерыкі ў верасні 2015 г. і наведае Вашынгтон, Нью-Ёрк і Філадэльфію.

У 2014 г. ватыканская дыпламатыя выступіла ў якасці пасярэдніка ў аднаўленні – пасля больш чым 50 гадоў – дыпламатычных адносін паміж Кубай і Злучанымі Штатамі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.