Папа Францішак сустрэнецца з Баракам Абамам | Друк |
Святы Айцец
27.03.2015 16:59

23 верасня ў Вашынгтоне адбудзецца сустрэча Папы Францішка і Прэзідэнта ЗША Барака Абамы, паведамілі ў Ватыкане. Падчас наведвання Пантыфікам Белага дома ён і Барак Абама працягнуць дыялог, распачаты ў Ватыкане ў сакавіку 2014 г.

Плануецца, што яны абмяркуюць шэраг праблем, звязаных з клопатам пра маргіналізаваныя і бедныя слаі насельніцтва, спрыяннем эканамічнаму развіццю, абаронай навакольнага асяроддзя, абаронай рэлігійных меншасцяў, свабодай веравызнання, а таксама інтэграцыяй мігрантаў і бежанцаў.

Нагадаем, што Папа накіруецца ў ЗША на Сусветную сустрэчу сем’яў, якая пройдзе ў Філадэльфіі 22-25 верасня 2015 г. Акрамя таго, Пантыфік наведае Нью-Ёрк і выступіць на сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, а таксама прамовіць да абедзвюх палат Кангрэса ЗША. Гэта будзе першы афіцыйны візіт Папы Францішка ў Злучаныя Штаты Амерыкі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by