Планшэт Папы будзе прададзены на аўкцыёне | Друк |
Святы Айцец
26.03.2015 15:05

Электронны планшэт, які належаў Папу Францішку, будзе прададзены на аўкцыёне ва Уругваі. Сродкі будуць накіраваны на адукацыйныя мэты.

Адзін з уругвайскіх аўкцыённых дамоў, які адказвае за продаж “iPad”, абвясціў таргі на 14 красавіка. Ужо атрымана некалькі званкоў ад зацікаўленых асобаў.

Планшэт трапіў у краіну праз уругвайскага святара, які атрымаў яго ў дар ад Пантыфіка. Ён, у сваю чаргу, ахвяраваў гаджэт мясцоваму педагагічнаму інстытуту. Гэтая ўстанова вырашыла выставіць планшэт на аўкцыён, каб падтрымаць адзін са сваіх адукацыйных праектаў.

Першапачатковы кошт белага “iPad” з надпісам “Яго Святасць Францішак” - 40 тыс. долараў ЗША. Да яго прыкладзены сертыфікат, які пацвярджае “ватыканскае” паходжанне гаджэта і факт яго даравання з боку Папы.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by