Папа Францішак прымае ўдзел у велікапосных рэкалекцыях | Друк |
Святы Айцец
24.02.2015 12:23

У італьянскім мястэчку Арыча праходзяць велікапосныя практыкаванні, у якіх прымаюць удзел Папа Францішак і супрацоўнікі Рымскай Курыі. Рэкалекцыі прысвечаны душпастырскім тэмам у святле біблійнага апавядання пра прарока Іллю.

У праграме рэкалекцый, акрамя Эўхарыстыі, малітвы і адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, прадугледжаны дзве канферэнцыі на тэму «шляхоў аўтэнтычнасці». Айцец Бруно Сэкандзін, які праводзіць духоўныя практыкаванні, прапанаваў іх удзельнікам пазнаёміцца з разважаннямі пра важнасць «вяртання да каранёў веры» і пра неабходнасць мужнага і вызначанага «выйсця з укрыцця».

Святы Айцец і ватыканскія іерархі прабудуць у Арыча да 27 лютага.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by