Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак пра місію каталіцкіх медыя і тры грахі СМІ
Святы Айцец
16.12.2014 12:17

15 снежня Папа Францішак сустрэўся з калектывам італьянскага каталіцкага тэлеканала «TV 2000». Каталіцкія СМІ, як адзначыў Пантыфік, маюць вельмі складаную місію — спрыяць камунікацыі паміж людзьмі.

Па словах Святога Айца, працэс зносін паміж людзьмі часта падвяргаецца прапагандзе, ідэалогіі, кантролю з боку палітыкі, эканомікі або тэхналогій. Папа падкрэсліў, што камунікацыя, у першую чаргу — гэта гаварыць праўду ў твар са шчырасцю і свабодай.

Пантыфік нагадаў пра «грахі сродкаў масавай інфармацыі» — дэзінфармацыю, паклёп і зневажанне. Сапраўдная камунікацыя, як адзначыў Святы Айцец, ніколі не скіравана на тое, каб «ударыць» у чалавека, а менавіта гэтым часта грашаць сучасныя медыя. Паклёп Папа назваў самым сур’ёзным з трох грахоў СМІ, хоць найбольш, па словах Пантыфіка, шкодзіць камунікацыі дэзінфармацыя, паколькі яна зводзіць у зман, прымушае верыць толькі ў частку праўды.

Святы Айцец заклікаў супрацоўнікаў СМІ да спрыяння культуры сустрэчы, бо канфлікты вядуць у нікуды.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.