Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа выказаў блізкасць і падтрымку хрысціянам Блізкага Усходу
Святы Айцец
12.12.2014 16:20

Папа Францішак выказаў сваю блізкасць і падтрымку хрысціянам Блізкага Усходу, прымаючы 12 снежня на аўдыенцыі біскупаў, святароў і вернікаў Сіра-Каталіцкай Царквы, якія прыбылі ў Рым разам з Патрыярхам Антыёхіі Ігнацыем ІІІ Юнанам для правядзення Сінода на тэму літургічнай рэформы.

Пантыфік нагадаў, што цяжкая сітуацыя на Блізкім Усходзе прымушае вернікаў пакідаць рэгіён. Гэта, у сваю чаргу, прыводзіць да новых душпастырскіх патрэб і кідае падвоены выклік: захавання вернасці паходжанню і інтэграцыі ў новы культурны кантэкст. Па словах Папы, імкненне вернікаў Блізкага Усходу ў напрамку больш «бяспечных» месцаў памяншае прысутнасць хрысціян на «зямлі прарокаў, першых прапаведнікаў Евангелля, мучанікаў і шматлікіх святых, у калысцы пустыннікаў і манаства». У сувязі з гэтым Пантыфік заклікаў удзельнікаў Сінода Сіра-Каталіцкай Царквы паразважаць аб сітуацыі сваіх епархій, якія «патрабуюць дбайных пастыраў і адважных вернікаў, здольных сведчыць аб Евангеллі ў часам няпростых адносінах з асобамі іншых народнасцяў і рэлігій».

Святы Айцец заклікаў сіра-каталіцкую супольнасць разам з прадстаўнікамі іншых Цэркваў адказваць на гуманітарныя патрэбы людзей, якія застаюцца ў зонах канфліктаў або вымушаны пакідаць радзіму.

Сіра-Каталіцкая Царква налічвае каля 266 тыс. вернікаў, якія пражываюць галоўным чынам у Іраку, Сірыі, Ліване, Іарданіі, ЗША. Сядзіба яе кіраўніка, Патрыярха Антыёхіі і ўсяго Усходу, знаходзіцца ў Бейруце (Ліван).

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.