Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа запаліў ёлачныя агні: «Няхай будзе ў вас святло Хрыста!»
Святы Айцец
09.12.2014 15:56

«Няхай будзе ў вас святло Хрыста», — з гэтымі словамі ўвечары 8 снежня Папа Францішак звярнуўся ў спецыяльным відэапасланні да жыхароў старажытнага італьянскага горада Губіо. Нагодай для паслання стала цырымонія запалення адной з самых вялікіх ёлак, размешчанай на гары Інджына. У 18.30 Святы Айцец адправіў з Ватыкана сігнал аб запальванні ёлачных агней, якія будуць запаленыя да вечара 6 студзеня.

У сваім відэапасланні Папа Францішак сказаў:

«Божае Нараджэнне без святла — гэта не Божае Нараджэнне. Няхай будзе святло ў душах і сэрцах, няхай будзе прабачэнне іншым, няхай не будзе варожасці, якая з'яўляецца цемраю. Няхай будзе святло Езуса, цудоўнае святло. Гэта пажаданне да ўсіх нас. Вялікі вам дзякуй за ваш дар, ён прыгожы. Таксама я перадаю вам мае цёплыя пажаданні супакою і шчасця.

Калі ў вас ёсць што-небудзь цёмнае ў душы, прасіце Пана аб прабачэнні. Божае Нараджэнне — гэта цудоўная магчымасць ачысціць душу! Не бойцеся, святар міласэрны, ён прабачае ў імя Бога, бо сам Бог прабачае ўсё. Няхай прыбудзе святло ў вашых сэрцах, у вашых сем'ях, у вашых гарадах. І зараз, з гэтым пажаданнем, уключым святло.

Няхай благаслаўе вас Усемагутны Бог: Айцец, Сын і Дух Святы. Шчаслівага Божага Нараджэння, і маліцеся за мяне».


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.