Папа заклікаў да спынення насілля на Святой Зямлі | Друк |
Святы Айцец
19.11.2014 14:54

Папа Францішак з хваляваннем назірае за трывожным павелічэннем напружанасці ў Іерусаліме і іншых рэгіёнах Святой Зямлі, дзе «адбываюцца непрымальныя выпадкі насілля, што не абыходзяць нават месцы культу». Аб гэтым Пантыфік сказаў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 19 лістапада.

«Запэўніваю ў маёй асаблівай малітве ўсіх ахвяраў гэтай драматычнай сітуацыі і пакутуючых ад яе наступстваў. З глыбіні сэрца заклікаю задзейнічаныя бакі пакласці канец спіралі нянавісці і насілля і прыняць адважныя рашэнні на карысць прымірэння і міру. Пабудаваць мір — складана, але жыць без міру — гэта пакута!» — сказаў Святы Айцец.

Напружанасць у Іерусаліме ўзрасла 18 лістапада пасля нападу двух узброеных людзей на сінагогу ў заходняй частцы горада, у выніку чаго загінулі чатыры ізраільцяніна.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by