Папа прыме ўдзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі | Друк |
Святы Айцец
17.11.2014 15:41

Папа Францішак пацвердзіў інфармацыю пра свой удзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе ў Філадэльфіі (ЗША) 22-27 верасня 2015 г. Пра гэта Пантыфік паведаміў падчас сустрэчы з удзельнікамі Міжнароднага калоквіюма на тэму ўзаемадапаўняльнасці паміж мужчынам і жанчынай 17 лістапада ў Ватыкане.

Сусветныя сустрэчы сем’яў праходзяць з 1994 г. з перыядычнасцю адзін раз на тры гады. Яны арганізуюцца пад эгідай Папскай рады па справах сям’і з мэтай умацавання каштоўнасцяў сям’і і сужэнства.

Тэма бліжэйшай сустрэчы — «Любоў — наша місія, сям’я цалкам жывая». Чакаецца, што ў форуме прымуць удзел каля 10-15 тыс. вернікаў з розных краін.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by