Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа прамовіў на пасяджэнні Папскай акадэміі навук
Святы Айцец
29.10.2014 12:25
Свет народжаны не беспарадкам, ён «зыходзіць наўпрост ад Вышэйшага пачатку, які ствараецца з любові.
«Вялікі выбух», які сёння лічаць пачаткам свету, не супярэчыць ўмяшанню Бога Створцы, але патрабуе Яго. Эвалюцыя ў прыродзе не супярэчыць паняццю Стварэння, паколькі эвалюцыя прадугледжвае стварэнне істот, якія эвалюцыянуюць» — гэта цытата з прамовы Папы Францішка на пленарным пасяджэнні Папскай акадэміі навук. Папа адзначыў, што са з’яўленнем чалавека «Бог робіць яшчэ больш»: Ён надзяляе чалавека «адказнасцю за стварэнне», а аўтаномія, якую Бог дае чалавеку, «адрозніваецца ад аўтаноміі прыроды», — гэта і ёсць «свабода», але яе не заўсёды паважаюць згодна з Божым планам:

«Правільна і тое, што дзейнасць чалавека, калі яго свабода ператвараецца ў аўтаномію, — і гэта не свабода, а менавіта аўтаномія, — разбурае тварэнне, а чалавек займае месца Творцы. Гэта цяжкі грэх супраць Бога Створцы».

Звяртаючыся да ватыканскіх акадэмікаў, Папа Францішак падкрэсліў, што навуковец «павінен кіравацца даверам, схаваным у прыродзе, у яе эвалюцыйных механізмах, патэнцыялам, які прызначаны адкрыць і рэалізаваць розум і свабоду, каб развівацца згодна з воляю Творцы. І тады, якой бы абмежаванай яна ні была, дзейнасць чалавека ўдзельнічае ў сіле Божай, і яна здольная пабудаваць свет, прыдатны для яго дваякага жыцця — цялеснага і духоўнага; пабудаваць чалавечны свет для ўсіх людзей, а не толькі для групы або прывілеяванага саслоўя».


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.