Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа сустрэнецца з прадстаўнікамі рухаў бедных рабочых і сялян
Святы Айцец
25.10.2014 14:45

Упершыню ў гісторыі Касцёла Рымскі Пантыфік сустрэнецца з лідарамі так званых “народных рухаў” – аб’яднанняў бедных рабочых, сялян без зямлі, прадстаўнікоў карэнных народаў, якія не маюць свайго прадстаўніцтва ў выглядзе традыцыйных прафсаюзаў і вымушаны кансалідавацца, каб даносіць да дзяржаў і грамадстваў свае праблемы.

У міжнароднай сустрэчы, якая адбудзецца 27-29 кастрычніка па ініцыятыве Папскай рады “Iustitia et pax” (“Справядлівасць і мір”) і Папскай акадэміі сацыяльных навук, прыме ўдзел Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес, які будзе прысутнічаць у якасці не кіраўніка дзяржавы, а былога лідара “народнага руху” працаўнікоў какаінавых плантацый.

Папа Францішак добра знаёмы з пакутамі людзей, церпячых ад “глабалізацыі абыякавасці”. Будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, ён стварыў спецыяльную раду па пытаннях душпастырства “народных рухаў”.

Канцлер Папскай акадэміі сацыяльных навук біскуп Марсэло Санчэс Саронда распавёў, што, арганізуючы сустрэчу ў Рыме, Святы Айцец “жадае выслухаць і пачуць, што кажуць “народныя рухі””. 29 кастрычніка Папа будзе адказваць на іх пытанні каля дзвюх гадзін.

“Важна, перш за ўсё, з пакорай выслухаць не толькі тое, што тычыцца пакут, але таксама чаканняў, надзей і прапаноў, якімі жывуць маргіналізаваныя. Яны павінны стаць галоўнымі дзеючымі асобамі свайго жыцця, а не проста пасіўнымі адрасатамі актаў міласэрнасці ці праектаў кагосьці іншага. Яны павінны стаць галоўнымі дзеючымі асобамі неабходных эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных перамен”, - адзначыў падчас прэзентацыі форума ў Ватыкане старшыня Папскай рады “Iustitia et pax” кардынал Пітэр Тарксан.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.