Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа салідарны са звольненымі супрацоўнікамі італьянскай авіякампаніі
Святы Айцец
22.10.2014 16:27

«Няхай ніводная сям’я не будзе пазбаўлена крыніцы працы», — заклікаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 22 кастрычніка, звяртаючыся да італьянскіх пілігрымаў. Пантыфік узгадаў пра масавыя звальненні супрацоўнікаў авіякампаніі «Meridiana Fly».

Святы Айцец выказаў глыбокае адзінства і салідарнасць з людзьмі, якія баяцца за сваю будучыню і магчымасць далейшага працаўладкавання. «Я шчыра спадзяюся, што можна будзе знайсці справядлівае рашэнне, якое возьме пад увагу, у першую чаргу, чалавечую годнасць і асноўныя патрэбы шматлікіх сем’яў», — сказаў Папа.

Кіраўніцтва кампаніі «Meridiana Fly» заявіла ў мінулыя дні аб звальненні з працы 1600 супрацоўнікаў.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.