Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа сустрэўся з футбалістамі нямецкага клуба «Баварыя»
Святы Айцец
22.10.2014 15:46

22 кастрычніка Папа Францішак сустрэўся ў Ватыкане з футбалістамі нямецкага клуба «Баварыя». Мюнхенская каманда прыбыла ў Рым для ўдзелу ў матчы супраць італьянскай «Ромы», у рамках турніру Лігі чэмпіёнаў, які выйграла з лікам 7:1.

«Учора вы згулялі прыгожы матч», — сказаў Святы Айцец, сам футбольны заўзятар, у слове прывітання да футбалістаў, трэнераў і афіцыйных асоб клуба. Пантыфік прызнаўся, што быў здзіўлены настолькі высокім вынікам учарашняй сустрэчы. «Футбол добры і здаровы від спорту, а яго каманднае мысленне з’яўляецца добрым прыкладам для дзяцей», — сказаў Папа.

Карл Хофнэр, які ўзначальваў дэлегацыю баварскага клуба, цёпла падзякаваў Святому Айцу за запрашэнне. «Гэта вялікі гонар для нас», — сказаў ён.

Папа Францішак — вялікі аматар футбола. На працягу свайго Пантыфікату Святы Айцец неаднойчы сустракаўся з прадстаўнікамі розных відаў спорту і заахвочваў іх быць прыкладам для моладзі і дзяліцца каштоўнасцямі салідарнасці, сумленнасці і павагі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.