Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апублікавана праграма візіту Папы ў Турцыю
Святы Айцец
21.10.2014 15:16

З 28 па 30 лістапада Папа Францішак наведае Турцыю. Падарожжа Пантыфіка пачнецца візітам у маўзалей Атацюрка.

У першы дзень візіту Святы Айцец наведае сустрэнецца з Прэзідэнтам краіны ў яго рэзідэнцыі. Таксама адбудзецца яго сустрэча з кіраўніцтвам дзяржавы, прэм’ер-міністрам і старшынёй Упраўлення па справах рэлігіі.

Другі і трэці дзень Пантыфік правядзе ў Стамбуле, дзе наведае сабор Святой Сафіі, які зараз з’яўляецца музеем, і мячэць Султанахмет. Папа ўзначаліць святую Імшу ў каталіцкай катэдры і правядзе экуменічную малітву ў патрыярхальнай царкве св. Георгія, якая належыць Канстанцінопальскаму Патрыярхату. Таксама ў Стамбуле адбудзецца прыватная размова Папы і Патрыярха Барталамея.

30 лістапада Пантыфік будзе прысутнічаць на Боскай літургіі ў патрыярхальнай царкве св. Георгія, на заканчэнне якой удзеліць экуменічнае благаслаўленне і падпіша супольную дэкларацыю. Апошнім пунктам візіту стане абед з Патрыярхам Барталамеем у яго рэзідэнцыі.

Візіт Папы пройдзе па запрашэнні Прэзідэнта Турцыі, Патрыярха Барталамея і старшыні мясцовай Канферэнцыі Біскупаў.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.