Папа сустрэўся са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату | Друк |
Святы Айцец
17.10.2014 17:19

17 кастрычніка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна, старшыню Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.

Іерарх у якасці братэрскага дэлегата ад Рускай Праваслаўнай Царквы прымаў удзел у пасяджэнні ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў, дзе выступіў з дакладам.

У рамках візіту ў Ватыкан Мітрапаліт Іларыён сустрэўся таксама са старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам і Пантыфікам на пенсіі Бэнэдыктам XVI, якога наведаў у яго ватыканскай рэзідэнцыі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by