Папа cустрэнецца з гульцамі мюнхенскай «Баварыі» | Друк |
Святы Айцец
16.10.2014 16:17

Футбольны клуб Bayern мае на наступным тыдні вельмі асаблівую сустрэчу. У сераду ўжо пасля матчу супраць італьянскай «Ромы» ў Лігі Чэмпіёнаў гульцоў гэтай каманды і іх трэнера чакае сустрэча з Папам Францішкам.

Пантыфік удзеліць нямецкім рэкардсменам прыватную аўдыенцыю. Пра гэта са спасылкай на афіцыйную старонку клуба паведамляе Ватыканскае радыё.

Сустрэча пройдзе ў малым пакоі залы для аўдыенцый перад штотыднёвай генеральнай аўдыенцыяй Святога Айца.

(JLS)

 
© 2003-2024 Catholic.by