Папа прыняў запрашэнне наведаць Еўрапейскі парламент | | Друк | |
Святы Айцец |
11.09.2014 16:46 |
Папа Францішак прыняў запрашэнне наведаць Еўрапейскі парламент і звярнуцца да яго дэпутатаў з прамовай. Візіт Святога Айца ў Страсбург адбудзецца 25 лістапада 2014 г., паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі. Гэты візіт будзе ўключаны ў кантэкст бліжэйшых падарожжаў Святога Айца: у мемарыял ахвярам І Сусветнай вайны, у Рэдзіпулье (Італія) 13 верасня і ў Албанію, 21 верасня. (AG) |