Папа Францішак удзеліць сакрамэнт сужэнства 20 парам | Друк |
Святы Айцец
11.09.2014 14:07

За некалькі тыдняў да пачатку ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў, прысвечанай праблемам сям’і, Папа Францішак удзеліць сакрамэнт сужэнства дваццаці парам. Цырымонія адбудзецца 14 верасня 2014 г. у базыліцы св. Пятра.

Самаму малодшаму з будучых сужэнцаў 25 гадоў, а самаму старэйшаму 65. Усе яны вернікі Рымскай дыяцэзіі, некаторыя з іх прыйшлі да веры нядаўна і доўгі час жылі без сакрамэнту сужэнства. Яны прыбудуць у базыліку св. Пятра ў суправаджэнні сваіх дзяцей.

Папа Францішак удзеліць сакрамэнт сужэнства ў якасці Пантыфіка ўпершыню.

Таксама 28 верасня 2014 г. Папа сустрэнецца з вялікай колькасцю пажылых людзей, многія з якіх прыбудуць у суправаджэнні ўнукаў.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by