Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак моліцца аб міры ва Украіне
Святы Айцец
07.09.2014 19:08

Папа Францішак у чарговы раз звярнуў увагу на сітуацыю ва ўсходняй частцы Украіны. Пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 7 верасня 2014 г. Пантыфік адзначыў: “На працягу апошніх дзён – хоць сёння я чуў не вельмі суцяшальныя навіны – былі зроблены значныя крокі ў пошуку перамір’я ў рэгіёнах, ахопленых канфліктам на ўсходзе Украіны. Жадаю, каб яны маглі прынесці палёгку насельніцтву і паспрыяць намаганням на карысць трывалага міру”.

“Малюся, каб у логіцы сустрэчы пачаты дыялог працягваўся і прынёс чаканыя плёны. Марыя, Валадарка супакою, маліся за нас!” - сказаў Папа.

Святы Айцец таксама далучыўся да закліку аб міры ў паўднёваафрыканскім Лесота, які скіравалі мясцовыя біскупы. “Асуджаю любыя акты насілля і прашу Пана, каб у Каралеўстве Лесота стабілізаваўся мір, у справядлівасці і братэрстве”, - сказаў Папа Францішак.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.