Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак благаславіць шлюбныя пары ў базыліцы св. Пятра
Святы Айцец
01.09.2014 14:45

20 верасня 2014 г. 20 маладых шлюбных пар з Рымскай дыяцэзіі складуць прысягу сужэнскай вернасці перад Папам Францішкам у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане падчас Імшы, якую ўзначаліць Пантыфік. Гэтая падзея адбудзецца за тры тыдні да пачатку надзвычайнага пасяджэння Сіноду Біскупаў, прысвечанага душпастырству сем’яў, які пройдзе 5-19 кастрычніка.

14 лютага гг. Папа Францішак сустрэўся з каля 20 тыс. нарачоных з усяго свету і ў прамове да іх даў шмат парадаў, каб яны маглі як найлепш перажыць свой саюз. “Дзейнічайце так, быццам бы гэта было сапраўднае свята, таму што шлюбны саюз - гэта хрысціянскае свята, а не свята з гэтага свету”, - сказаў тады Папа. Святы Айцец нагадаў, што сужэнства з’яўляецца “працай, якую трэба выконваць на працягу ўсіх дзён”. “Вы павінны развівацца ў чалавецтве як мужчына і жанчына”, - дадаў Пантыфік.

Пазней у прамове да групы афрыканскіх біскупаў, якія прыбылі з візітам “Ad limina”, Святы Айцец звярнуў увагу на святасць і непарыўнасць шлюнага саюзу. “Хрысціянскае сужэнства з’яўляецца саюзам любові, заключаным паміж мужчынам і жанчынай, у якім існуе сапраўднае ахвяраванне сябе, каб адысці ад ілжывых уяўленняў аб сексуальнай свабодзе, а спрыяць і стымуляваць шлюбную вернасць”, - патлумачыў Папа. Пантыфік высока ацаніў праграмы падрыхтовак да заключэння шлюбнага саюзу, якія даюць маладым людзям, як ён падкрэсліў, “новую надзею на будучыню ў якасці мужоў і жонак, бацькоў і маці”.

Раней св. Ян Павел ІІ падчас публічнай цырымоніі благаславіў многія шлюбныя пары падчас І сустрэчы сем’яў з Папам, якая праходзіла ў Ватыкане 8-9 кастрычніка 1994 г. пад дэвізам “Сям’я - сэрца цывілізацыі любові”.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.