Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзень незалежнасці Украіны быў агорнуты малітвай Святога Айца
Святы Айцец
25.08.2014 10:37

Папа Францішак заклікаў маліцца аб міры ва Украіне, якая 24 жніўня адзначала Дзень незалежнасці. Звяртаючыся да вернікаў сабраных на плошчы св. Пятра на малітве “Анёл Панскі”, Пантыфік заклікаў даверыць Пану Езусу і Маці Божай ўсю краіну і асабліва тых, хто пакутуе ад канфлікту.

«Дарагія браты і сёстры, сёння мае думкі асаблівым чынам скіраваны да ўмілаванай зямлі Украіны, якая адзначае нацыянальнае свята, да ўсіх яе сыноў і дачок, да іх жаданняў міра і спакою, якім пагражае сітуацыя напружанасці і канфлікту, што не падае прыкмет памяньшэння, выклікаючы вялікую колькасць пакутаў сярод грамадзянскага насельніцтва. Даверым Пану Езусу і Маці Божай усю краіну і супольна памолімся, у першую чаргу за ахвяраў, іх сем’і і тых, хто пакутуе. Я атрымаў ліст ад аднаго біскупа, які распавёў пра ўвесь гэты боль. Памолімся за ўмілаваную зямлю Украіны ў дзень яе нацыянальнага свята!», — сказаў Папа Францішак.

Разам з прысутнымі на ватыканскай плошчы вернікамі Святы Айцец памаліўся «Вітай Марыя», закончыўшы словамі «Марыя, Валадарка супакою, маліся за нас!»


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.