Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У 2015 г. Папа наведае Шры-Ланку і Філіпіны
Святы Айцец
29.07.2014 14:17

У 2015 г. Папа Францішак наведае Шры-Ланку і Філіпіны. Аб гэтым было афіцыйна абвешчана 29 ліпеня 2014 г. Візіт y Шры-Ланку адбудзецца 12-15 студзеня, а на Філіпіны - 15-19 студзеня.

Пантыфік анансаваў гэта падарожжа яшчэ 26 мая гг., выступаючы перад журналістамі на борце самалёта падчас вяртання са Святой Зямлі ў Рым. Чакаецца, што на Філіпінах Папа наведае раёны, пацярпелыя ад тайфуну Хаян, які прайшоў праз краіну ў пачатку лістапада 2013 г. і забраў больш за 5 тысяч жыццяў. Аб тым, што Пантыфік можа наведаць раёны, пацярпелыя ад тайфуну, гаварыў у студзені 2014 г. філіпінскі арцыбіскуп Джон Ду пасля сустрэчы з старшынёй Папскай рады „Cor Unum” кардыналам Раберам Сара, які знаходзіўся на Філіпінах.

Візіт Папы ў Шры-Ланку будзе спрыяць нацыянальнаму прымірэнню пасля збройнага канфлікту паміж таміламі і сінгаламі, які працягваўся з 1983 па 2009 гг. Таксама мясцовы Касцёл мае надзею на кананізацыю бл. Джозэфа Ваза, які быў беатыфікаваны св. Янам Паўлам II падчас яго візіту ў Шры-Ланку ў 1995 г.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.