Папа Францішак сустрэўся з пяцідзясятніцкай супольнасцю | | Друк | |
Святы Айцец |
29.07.2014 12:17 |
28 ліпеня 2014 г. Папа Францішак зноў наведаў Казерту (Італія), дзе быў з візітам у суботу, і сустрэўся з пастарам мясцовай пяцідзясятніцкай супольнасці Джавані Траэціна, сваім сябрам з часоў служэння ў Буэнас-Айрэсе. Сустрэча праходзіла ў пяцідзясятніцкім храме, які знаходзіцца на стадыі будаўніцтва. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі пратэстанцкіх супольнасцяў не толькі з Італіі, але і з ЗША, Аргенціны і іншых краін. Як адзначыў Пантыфік падчас сустрэчы, некаторыя дзівяцца, што Папа паехаў, каб сустрэцца з пратэстантамі. “Я прыбыў, каб сустрэцца з братамі”, - сказаў Святы Айцец. Папа прызнаўся таксама, што можа мець спакусу, каб сказаць: “Я Касцёл, а вы секта”, бо “сярод тых, хто пераследаваў і асуджаў пяцідзясятнікаў”, былі таксама католікі. “Я пастыр католікаў, і я прашу ў вас прабачэння за тых братоў і сясцёр, якія гэтага не разумелі або былі спакушаны д’яблам”, - сказаў Пантыфік. (AG) |