Папа Францішак наведаў сталоўку для супрацоўнікаў Ватыкана | Друк |
Святы Айцец
26.07.2014 17:30

Папа Францішак 25 ліпеня 2014 г. нечакана прыйшоў на абед у сталоўку для супрацоўнікаў Ватыкана і Святога Пасаду. Нароўні з усімі іншымі яе наведвальнікамі Пантыфік стаў у чаргу з падносам у руцэ і ўзяў “пятнічную” ежу – рыбу і пасту. Затым Святы Айцец сеў за адзін ca сталоў разам з некалькімі ватыканскімі служачымі.

Дырэктар сталоўкі адзначыў, што Папа вёў сябе як “самы сціплы з працаўнікоў”. Пантыфік запытаўся ў персаналу пра жыццё і настрой. Пасля абеду было зроблена супольнае фота з Папам, і ён адправіўся назад у сваю рэзідэнцыю. Хоць візіт Святога Айца быў “проста громам сярод яснага неба”, прызнаўся Франко Паіні, аднак стаў “адным з найвялікшых задавальненняў” у жыцці.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by