Папа зробіць велікодны падарунак рымскім зняволеным | | Друк | |
Святы Айцец |
15.04.2014 15:40 |
Папа Францішак зробіць велікодны падарунак рымскім зняволеным: яны атрымаюць 1200 “кішэнных” Евангелляў. Папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі раздасць частку кніг, якія ўключаюць чатыры Евангеллі і Дзеі апосталаў, 16 красавіка ў рымскай турме “Regina Coeli”. У месцы зняволення, размешчаным паміж Ватыканам і раёнам Трастэвэрэ, утрымліваюцца каля 1000 асоб. Душпастырскую апеку тут здзяйсняюць два айцы францішкане, пры падтрымцы валанцёраў. (AG) |