Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа ўзначаліць Імшу Вячэры Пана ў цэнтры для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пажылых
Святы Айцец
09.04.2014 11:29

17 красавіка, у Вялікі чацвер, Папа Францішак узначаліць Імшу Вячэры Пана ў рымскім цэнтры “Santa Maria della Provvidenza”, які клапоціцца пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пажылых. У Эўхарыстыі прымуць удзел пастаяльцы цэнтра і члены іх сем’яў, супрацоўнікі і кіраўніцтва. Падчас Імшы Пантыфік здзейсніць абрад абмывання ног.

У мінулым годзе Святы Айцец цэлебраваў літургію Вячэры Пана ў рымскай турме для непаўналетніх „Casal del Marmo”, дзе абмыў ногі 12 зняволеным розных нацыянальнасцяў і рэлігій.

Цэнтр “Santa Maria della Provvidenza” мае 150 месцаў, з якіх 60 прызначаны для людзей, якім немагчыма аказаць належнай апекі дома, 60 – для людзей, якія падлягаюць шырокай рэабілітацыі з высокім узроўнем дапамогі, 30 – для пацыентаў, якія маюць патрэбу ў нейраматорнай рэабілітацыі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.