Пантыфік павіншаваў з Пасхай вернікаў, якія жывуць па юліянскім календары | | Друк | |
Святы Айцец |
05.05.2013 19:21 |
Папа Францішак павіншаваў вернікаў тых Цэркваў, якія жывуць паводле юліянскага календара, са святам Пасхі, якое яны адзначаюць сёння. Пантыфік звярнуўся да іх перад нядзельнай малітвай «Regina cаeli» на плошчы Св. Пятра 5 мая. «Сёння Усходнія Цэрквы, якія жывуць паводле юліянскага календара, адзначаюць Пасху, — сказаў Святы Айцец. — Хачу скіраваць да гэтых братоў і сясцёр асаблівае прывітанне, яднаючыся ўсім сэрцам з імі ў радасным абвяшчэнні: Хрыстус уваскрос!» (AG) |